wd wp Пошук:

Рытанскі сельсавет

Ры́танскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рытань.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рыценскі сельсавет у складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Рыцень. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Кемелішкаўскага сельсавета[2][3].

31 сакавіка 2013 года Кемелішкаўскі сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі, у склад якога перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — ліквідаванага Падольскага сельсавета[4].

4 сакавіка 2014 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Кемелішкі ў вёску Рытань[5]; хутар Патока, які быў перададзены з Падольскага сельсавета, перайменаваны ў Патока Караняцкая[6]; ліквідаваны хутар Талюшаны[7].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Кемелішкаўскага і Падольскага сельсаветаў складала разам 2133 чалавек[8], з іх 84,5 % — беларусы[9].

На 1 лістапада 2017 насельніцтва сельсавета складала 2095 чалавекі[1].

Зноскі

  1. 1 2 РЫТАНСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама (руск.)
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. С. 261
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
  5. «Об установлении административного центра Рытаньского сельсовета Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 154(недаступная спасылка) (руск.)
  6. «О переименовании некоторых сельских населенных пунктов Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 155(недаступная спасылка) (руск.)
  7. «Об упразднении сельского населенного пункта Островецкого района». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 156(недаступная спасылка) (руск.)
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свірскага раёна
Катэгорыя·Рытанскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула