wd wp Пошук:

Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі

Паветрана-касмічныя сілы (ПКС) — від Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, сфармаваны ў 2015 годзе, у выніку аб’яднання Ваенна-паветраных сіл (ВПС) і Войскаў паветрана-касмічнай абароны[3].

Прыступілі да выканання пастаўленых задач 1 жніўня 2015 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[4][5].

Агульнае кіраўніцтва паветрана-касмічнай абаронай Расіі ажыццяўляе Генеральны штаб Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, а непасрэднае — Галоўнае камандаванне Паветрана-касмічных сіл[5].

Галоўны штаб Паветрана-касмічных сіл дыслакуецца ў будынку Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, размешчаным у раёне Арбата, на вуліцы Знаменка ў Маскве[6].

Прафесійнае свята — Дзень Паветрана-касмічных сіл. Адзначаецца штогод 12 жніўня[7].

Гiсторыя

Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі сфармiраваны шляхам аб’яднання Ваенна-паветраных сілаў і Войскаў паветрана-касмічнай абароны.

3 жніўня 2015 года, у ходзе селектарнай нарады Міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі С. Шайгу заявіў[8][9]:

«Фарміраванне ПКС шляхам злучэння Ваенна-паветраных сілаў і Войскаў паветрана-касмічнай абароны з’яўляецца аптымальным варыянтам удасканалення сістэмы паветрана-касмічнай абароны краіны. Гэта дазваляе, у першую чаргу, засяродзіць ў адных руках усю адказнасць за фарміраванне ваенна-тэхнічнай палітыкі па развіцці войскаў, якія вырашаюць задачы ў паветрана-касмічнай сферы, па-другое, за кошт больш цеснай інтэграцыі павысіць эфектыўнасць іх ужывання, па-трэцяе, забяспечыць паступовае развіццё сістэмы паветрана-касмічнай абароны краіны.»

З 30 верасня 2015 года Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі прымаюць актыўны ўдзел у Ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі. Праца ПКС была высока ацэненая Уладзімірам Пуціным, многія вайскоўцы былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод Расіі і Сiрыі. На канец 2016 года баявой вопыт у Сірыі атрымалі 84% лётнага складу ПКС Расіі[10].

Асноўныя артыкулы: Авіяцыйная група ПКС Расіі ў Сірыі і Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі 17 сакавіка 2016 года Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін уручыў Баявы сцяг Паветрана-касмічных сіл галоўнакамандуючаму ПКС генерал-палкоўніку Віктару Бондараву[11].

Структура і вырашальныя задачы

Арганізацыйна ВКC УС Расіі ўключаюць у сябе тры роды войскаў (сіл)[12]:

Задачы

Уручэнне Баявога сцяга Паветрана-касмічных сіл, Масква, Крэмль, 17 мая 2016 года.

Паветрана-касмічныя сілы вырашаюць шырокі спектр задач[12]:

Зноскі

  1. Сцяг Паветрана-касмічных сіл, зацверджаны загадам Міністра абароны Расійскай Федэрацыі № 470 ад 1 жнiўня 2015 года.
  2. The Military Balance 2018. — P. 198.
  3. Воздушно-космические силы России приступили к службе. (нявызн.), «Интерфакс» (3 августа 2015 года).
  4. Шойгу: «В России создан новый вид вооружённых сил — Воздушно-космические силы» // «ТАСС», 3 августа 2015
  5. 1 2 Новый вид Вооружённых Сил России — Воздушно-космические силы — приступил к несению боевого дежурства по воздушно-космической обороне // Управление пресс-службы и информации Минобороны России, 3 августа 2015
  6. Штаб Воздушно-космических сил разместится на Арбате // «Интерфакс», 3 августа 2015
  7. 12 августа — 104 года Воздушно-космическим силам // Официальный сайт Минобороны России
  8. В России созданы Воздушно-космические силы. «Лента.Ру» // lenta.ru (3 августа 2015 года)
  9. Министр обороны России генерал армии Сергей Шойгу провёл очередное селекторное совещание // Управление пресс-службы и информации Минобороны России (3 августа 2015 года)
  10. В Национальном центре управления обороной прошло расширенное заседание Коллегии Минобороны России : Министерство обороны Российской Федерации
  11. http://kremlin.ru/events/president/news/51525/photos
  12. 1 2 Структура Вооружённых Сил Российской Федерации. Воздушно-космические силы. Задачи и главное командование // Официальный сайт Минобороны России

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2015 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Узброеныя сілы Расіі