wd wp Пошук:

Павел Сцяпанавіч Мамкін

Павел Сцяпанавіч Мамкін (19221943) — малодшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Павел Мамкін нарадзіўся 22 лютага 1922 года ў вёсцы Бурцава (цяпер — Аленінскі раён Цвярской вобласці). Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў у калгасе. У жніўні 1941 года Мамкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах[1].

Да верасня 1943 года гвардыі малодшы сяржант Павел Мамкін камандаваў кулямётным аддзяленнем 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 28 верасня 1943 года аддзяленне Мамкіна пераправілася праз Днепр у раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма, адбіўшы нямецкую контратаку і нанёсшы суперніку вялікія страты. 19 кастрычніка 1943 года Мамкін загінуў у баю. Пахаваны ў брацкай магіле у пасёлку Брагін[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «адвагу і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра» гвардыі малодшы сяржант Павел Мамкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Павел Сцяпанавіч Мамкін на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ржэўскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брагінскім раёне