wd wp Пошук:

Павел Раманавіч Бяляеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляеў. Павел Раманавіч Бяля́еў (26 студзеня 1933, в. Пачынак-Сямёнаў, Парфеньеўскі раён, Кастрамская вобласць — 29 кастрычніка 1987, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1958 годзе інстытут імя I. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. 3 1958 года працаваў у Мінску ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1974 года выкладаў у БПІ.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года.

Творчасць

Карпусы № 4 і 5 БДУІР
Корпус № 2 БДУІР

Асноўныя работы: комплексы будынкаў Мінскага радыётэхнічнага інстытута па вул. Падлеснай (19611972) і па вуліцах ГікалыПлатонава (19751981), інтэрнат БПІ па рагу вул. Я. Коласа і Б. Хмяльніцкага (1962—1965), паліклініка абласной бальніцы па вул. Падлеснай (1966) у Мінску; паліклініка ў Глуску (1977); комплекс жылых дамоў з будынкамі культурна-бытавога прызначэння па вул. Горкага і гасцініца «Юбілейная» на 262 месцы ў Бабруйску (19731978, у сааўтарстве), шматпрофільная бальніца на 600 коек у Пінску (1980); мемарыяльныя помнікі ў саўгасе «Натальеўск» Чэрвеньскага раёна (1966), вёсках Дубінка Магілёўскага і Валаськоўка Касцюковіцкага раёнаў (абодва 1975), в. Белічы Слуцкага раёна (1976, усе ў сааўтарстве); студэнцкі клуб Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1982) і інш.

Выканаў шэраг манументальных прац у тэхніцы жывапісу, мазаікі, мемарыяльных помнікаў і памятных знакаў у аўтарскім калектыве.

Узнагароды

Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх мастацкіх выставак. Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1983).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў