Павел Пятровіч Зюбін (3 лістапада 1910, Белгарад, Расійская імперыя — 24 чэрвеня 1944, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
У 1927—1929 гадах вучыўся і працаваў у Белгарадзе і Харкаве. З 1936 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. З чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Данскім, Варонежскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік вызвалення Украіны і Беларусі.
Вызначыўся пры прарыве абароны праціўніка ў Сіроцінскім раёне. Артылерыйскі полк пад камандаваннем гвардыі маёра П. П. Зюбіна з 22 па 24 чэрвеня 1944 года знішчыў агнявую сістэму праціўніка каля в. Сіроціна, 12 назіральных пунктаў, 80 агнявых кропак і шмат жывой сілы. Загінуў у баі 24 чэрвеня 1944 года.
Пахаваны на Мемарыяльным комплексе «Бессмяроцце» ў г. Гарадок, дзе яго імя носіць вуліца[1].