wd wp Пошук:

Павел Мікалаевіч Муравейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Муравейка.

Павел Мікалаевіч Муравейка (нар. 26 верасня 1971, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны. Генерал-маёр. Першы намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2022).

Біяграфія

Нарадзіўся 26 верасня 1971 года ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, беларус.

У 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага батальёна, камандзіра мотастралковага батальёна[1].

Пасля заканчэння ў 2001 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аддзела (планавання) аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, старшага афіцэра, начальніка групы, начальніка арганізацыйна-аналітычнай групы галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

У 2008 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення, першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл[1].

20 чэрвеня 2013 года прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Главное оперативное управление Генерального штаба Вооруженных Сил Архівавана 10 лютага 2022.
  2. Муравейка: цяпер як ніколі актуальна падтрыманне і развіццё ваеннай арганізацыі дзяржавы
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2016 года № 187 «Аб узнагароджанні»
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»