У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Муравейка.
Павел Мікалаевіч Муравейка (нар. 26 верасня 1971, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны. Генерал-маёр. Першы намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2022).
Нарадзіўся 26 верасня 1971 года ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, беларус.
У 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага батальёна, камандзіра мотастралковага батальёна[1].
Пасля заканчэння ў 2001 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аддзела (планавання) аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, старшага афіцэра, начальніка групы, начальніка арганізацыйна-аналітычнай групы галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].
У 2008 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём і ў далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення, першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл[1].
20 чэрвеня 2013 года прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].