wd wp Пошук:

Павел Мікалаевіч Касач

Павел Мікалаевіч Касач (20 лістапада 1887, в. Рагава, Вілейскі павет, Віленская губерня — 7 снежня 1977) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Біяграфія

У 1906 годзе, ратуючыся ад галечы, апынуўся ў Вільні, дзе пасля многіх мытарстваў быў прыняты за выдатны слых і голас у Віленскі архіерэйскі хор. Творчы шлях пачаў у капэле Д. Агрэнева-Славянскага, з якой два гады гастраляваў па Германіі, Аўстрыі і Венгрыі. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Служыў у Чырвонай Арміі. З 1918 года сакратар Мінскага губваенкамата. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум, а потым Магілёўскі педагагічны інстытут (1938). З 1912 па 1956 гадах настаўнічаў. У 1945 годзе быў накіраваны выкладчыкам мовы, літаратуры і спеваў у Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, дзе праз год арганізаваў хор студэнтаў. У 1952—1964 гадах узначальваў хор сельскага клуба вёскі Лявонавічы Нясвіжскага раёна (Лявонавіцкі народны хор), які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства і атрымаў званне народнага. Будучы на пенсіі Павел Мікалаевіч кіраваў хорам настаўнікаў, які выступаў у гарадах і пасёлках Беларусі; выязджаў з творчымі справаздачамі ў краіны Прыбалтыкі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар шэрага песень (у т. л. «Хораша вясною ходзіцца», «Мой Нёман», «Беларусь мая», «Цімох», «Выйдзі, дзяўчына», «Кланялася жыта», «Дываночак», «Крынічанька», «Застольная», «Зацвілі пралескі») і апрацовак беларускіх народных песень («Жніўная», «Ой, сівы конь бяжыць» і інш.).

Узнагароды

За плённую творчую дзейнасць быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1957 годзе яму было прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры БССР».

Памяць

У Нясвіжы на доме № 14 па вул. Савецкай, дзе ў апошнія часы жыў і працаваў Павел Мікалаевіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты