wd wp Пошук:

Павел Мацвеевіч Мешчаракоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мешчаракоў. Павел Мацвеевіч Мешчаракоў (19121989) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Павел Мешчаракоў нарадзіўся 13 снежня 1912 года ў вёсцы Парцы (цяпер — Кадошкінскі раён Мардовіі). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў рахункаводам. У 19351937 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў бухгалтарам у Туркменскай ССР. У маі 1942 года Мешчаракоў паўторна быў прызваны ў армію. У снежні таго ж года ён скончыў Харкаўскае артылерыйскае вучылішча. З сакавіка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу. У баях быў паранены[1].

Да кастрычніка 1943 года лейтэнант Павел Мешчаракоў камандаваў артылерыйскім узводам 43-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 15 кастрычніка 1943 года Мешчаракоў з перадавой групай пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, знішчыўшы вялікую колькасць агнявых кропак праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Павел Мешчаракоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2205[1].

Пасля заканчэння вайны Мешчаракоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1967 годзе ў званні падпалкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў спачатку ў Рыбінску, затым у Гомелі. Памёр 1 мая 1989 года, пахаваны ў Гомелі[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Павел Мацвеевіч Мешчаракоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскай губерні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мардовіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0