У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гуткоўскі.
Павел Макаравіч Гуткоўскі (25 студзеня 1893, в. Забелы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён — 13 кастрычніка 1962) — беларускі графік, брат Мікалая Гуткоўскага.
З сялянскай сям’і. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П. Курбатава ў Мінску, Варшаўскай мастацкай школе. У 1917—1919 гг. у Чырвонай Арміі. У міжваенны час працаваў гравёрам на Мінскім мастацкім камбінаце.
Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У гэты час ён працаваў гравёрам у рэдакцыі нямецкіх газет, што друкаваліся ў Мінску. Арыштаваны 5 жніўня 1944 года ў Мінску па адрасе: вул. Беламорская, д. 26/1. Асуджаны 3 сакавіка 1945 года за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў перыяд акупацыі» да 10 гадоў выпраўленча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх лагераў ГУЛАГ. Вызвалены 20 чэрвеня 1954 года. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3 снежня 1956 года. Высветлілася, што прыгавор быў не правамерным, бо Гуткоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з мэтай выратавання свайго сына Мікалая, арыштаванага за дапамогу яўрэям (займаўся падробкай пашпарта і дакументаў). Сын быў расстраляны ў 1942 г., але Гуткоўскі аб гэтым не ведаў і спадзяваўся неяк аблягчыць яго лёс[1].
У 1921 годзе працавала этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі, арганізаваная Беларускім Дзяржаўным музеем, у складзе якой былі мінскія мастакі Д. Полазаў (кіраўнік), П. Гуткоўскі, Я. Кругер, К. Елісееў, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. Напрыклад, толькі ў Слуцку і навакольных вёсках за шэсць тыдняў было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнасці, знойдзена значная колькасць цудоўных узораў слуцкіх паясоў і тканін. Пра вынікі працы Д. Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[2].
Стварыў партрэты У. І. Леніна (1924), Я. Купалы (1925), А. Сержпутоўскага (1929), ілюстрацыі да кніг «Першыя крокі» Я. Коласа (1925), «Працавітая дзяўчынка» А. Якімовіча (1929), «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках» З. Бядулі[3]. Сярод іншых твораў «Натюрморт» (1925), «Беларускія сяляне» (1925), «Сыты галоднага не разумее» (1929) і іншыя.
Займаўся экслібрысам. Вядомы толькі адзін кніжны знак П. Гуткоўскага, зроблены для Цэнтральнага Бюро краязнаўства і Інстытута беларускай культуры