wd wp Пошук:

Павел Макаравіч Гуткоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гуткоўскі.

Экслібрыс ЦБК (Цэнтральнага Бюро краязнаўства). 1927 г.
Ілюстрацыя да часопіса Маладняк, лінарыт, 1924 г.
Паэт і пісьменнік Міхась Чарот у адпачынку (злева). Шарж Паўла Гуткоўскага. 1924 г.

Павел Макаравіч Гуткоўскі (25 студзеня 1893, в. Забелы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён — 13 кастрычніка 1962) — беларускі графік, брат Мікалая Гуткоўскага.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Вучыўся ў іканапіснай майстэрні П. Курбатава ў Мінску, Варшаўскай мастацкай школе. У 19171919 гг. у Чырвонай Арміі. У міжваенны час працаваў гравёрам на Мінскім мастацкім камбінаце.

Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У гэты час ён працаваў гравёрам у рэдакцыі нямецкіх газет, што друкаваліся ў Мінску. Арыштаваны 5 жніўня 1944 года ў Мінску па адрасе: вул. Беламорская, д. 26/1. Асуджаны 3 сакавіка 1945 года за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў перыяд акупацыі» да 10 гадоў выпраўленча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх лагераў ГУЛАГ. Вызвалены 20 чэрвеня 1954 года. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3 снежня 1956 года. Высветлілася, што прыгавор быў не правамерным, бо Гуткоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з мэтай выратавання свайго сына Мікалая, арыштаванага за дапамогу яўрэям (займаўся падробкай пашпарта і дакументаў). Сын быў расстраляны ў 1942 г., але Гуткоўскі аб гэтым не ведаў і спадзяваўся неяк аблягчыць яго лёс[1].

Навуковая дзейнасць

У 1921 годзе працавала этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі, арганізаваная Беларускім Дзяржаўным музеем, у складзе якой былі мінскія мастакі Д. Полазаў (кіраўнік), П. Гуткоўскі, Я. Кругер, К. Елісееў, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. Напрыклад, толькі ў Слуцку і навакольных вёсках за шэсць тыдняў было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнасці, знойдзена значная колькасць цудоўных узораў слуцкіх паясоў і тканін. Пра вынікі працы Д. Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[2].

Творчасць

Стварыў партрэты У. І. Леніна (1924), Я. Купалы (1925), А. Сержпутоўскага (1929), ілюстрацыі да кніг «Першыя крокі» Я. Коласа (1925), «Працавітая дзяўчынка» А. Якімовіча (1929), «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках» З. Бядулі[3]. Сярод іншых твораў «Натюрморт» (1925), «Беларускія сяляне» (1925), «Сыты галоднага не разумее» (1929) і іншыя.

Займаўся экслібрысам. Вядомы толькі адзін кніжны знак П. Гуткоўскага, зроблены для Цэнтральнага Бюро краязнаўства і Інстытута беларускай культуры

Зноскі

  1. Беларускае мастацтва першай паловы хх ст. вопыт архіўных пошукаў Архівавана 22 студзеня 2019.
  2. Людміла Налівайка. Рыцары аховы помнікаў
  3. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 6. — 64 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта