wd wp Пошук:

Павел Канстанцінавіч Казакевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казакевіч.

Павел Канстанцінавіч Казакевіч (19041943) — палкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Павел Казакевіч нарадзіўся 19 верасня (па новым стылі — 2 кастрычніка) 1904 года ў вёсцы Забашавічы (цяпер — Барысаўскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля чаго працаваў у калгасе. У 1926 годзе Казакевіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1931 годзе ён скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу, у 1939 годзе — Мінскае ваеннае вучылішча, у 1941 годзе — Ваенную акадэмію імя Фрунзе. Удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах. Вызначыўся падчас вызвалення Харкава у лютым 1943 года[1].

12-15 лютага 1943 года полк Казакевіча перарэзаў шляхі адыходу праціўніка па шашы Харкаў-Палтава і знішчыў больш за 200 аўтамашын і вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі. Дзякуючы свайму прыкрыцці флангаў суседніх палкоў полк Казакевіча забяспечыў ім паспяхова вызваленне некалькіх раёнаў Харкава. 15 лютага 1943 года Казакевіч загінуў у баі. Пахаваны ў пасёлку Альшаны Дэргачыўскага раена Харкаўскай вобласці Украіны[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года за «ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі палкоўнік Павел Казакевіч пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі[1].

У гонар Казакевіча на яго магіле узведзены помнік, усталяваны бюст у роднай вёсцы, названая вуліца ў Харкаве[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Павел Канстанцінавіч Казакевіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе