wd wp Пошук:

Павел Генадзевіч Часноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Часноўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Часноўскі (нар. 4 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай «Змены», гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ і мінскага МТЗ-РІПА, пасля перайшоў у «Віцебск», дзе стаў асноўным брамнікам. У 2009 годзе трапіў у латвійскі «Вэнтспілс», за які гуляў на групавым этапе Лігі Еўропы. Пасля вярнуўся ў Беларусь, стаў другім брамнікам барысаўскага БАТЭ.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да лістапада. У пачатку сезона 2014 асноўным брамнікам жодзінскага клуба быў Васіль Хамутоўскі, але ў жніўні 2014 года Часноўскі вярнуў сваё месца ў старце.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У сезоне 2015 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка жодзінцаў. У студзені 2016 года пакінуў клуб[4].

Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Гарадзея»[5]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным брамнікам, у сезоне 2016 правёў ад пачатку да канца ўсе 30 матчаў чэмпіянату. У студзені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[6] і неўзабаве стаў іграком «Мінска»[7], дзе таксама стаў першым брамнікам. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[8].

У пачтаку 2018 года далучыўся да салігорскага «Шахцёра» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. Стаў другім брамнікам каманды пасля Андрэя Клімовіча, у сезоне 2018 згуляў у двух матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[10]. Са жніўня 2019 года, пасля пераходу Клімовіча ў расійскі «Арэнбург», стаў асноўным брамнікам салігорскай каманды. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт да канца 2021 года[11].

У сезоне 2020 быў другім брамнікам пасля Аляксандра Гутара. У 2021 годзе, пасля таго як клуб папоўніў Сяргей Чэрнік, быў выведзены з асноўнага складу, аднак застаўся ў «Шахцёры» ў складзе дубля. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў, быў асноўным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Pavel Chesnovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Chasnowski // FBref.com
  3. «Торпедо-БелАЗ» продлил соглашения с четырьмя игроками
  4. Чесновский покинул «Торпедо-БелАЗ»
  5. Павел Чесновский стал игроком “Городеи”
  6. Павел Чесновский покинул “Городею”
  7. Павел Чесновский подписал контракт с “Минском”
  8. Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск»
  9. “Шахтер” подписал экс-голкипера “Минска”
  10. Чесновский продлил контракт с “Шахтером”
  11. “Шахтер” до конца 2021 года продлил контракт с Чесновским

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Транзіт
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Вэнтспілс
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта