wd wp Пошук:

Павел Віктаравіч Цеслюкевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Цеслюкевіч (нар. 11 мая 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2012 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, а з 2014 года стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, хоць так і не згуляў за яе.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы», дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове, а сезон 2017 правёў у мікашэвіцкім «Граніце», адгуляўшы ў якасці іграка стартавага складу ва ўсіх 30 матчах Першай лігі.

У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з асноўнай камандай «Нёмана»[2] і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2018. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 сакавіка 2018 года ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:1), адгуляўшы першы тайм на пазіцыі левага паўабаронцы. Пазней здолеў стаць іграком асноўнага складу каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі да канца 2020 года[3]. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў асноўным складзе і дублі, а ў 2020 годзе выступаў выключна за дубль.

У ліпені 2020 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Нёманам»[4] і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе гомельскага клуба і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[6]. У Вышэйшай лізе стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў ліпені 2021 года пагадненне з клубам было разарвана[7].

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[8].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльНёман30
2013дубльНёман303
2014дубльНёман317
2015дубльНёман237
2016Д2Баранавічы243
2017Д2Граніт304
2018Д1Нёман202
2019Д1Нёман110
2020 (1)дубльНёман123
2020 (2)Д2Гомель147
2021 (1)Д1Гомель60

Зноскі

  1. Pavel Tseslyukevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Неман” начал подготовку с сезону-2018
  3. “Неман” продлил контракт с Цеслюкевичем
  4. “Неман” и Павел Цеслюкевич расторгли контракт
  5. Цеслюкевич перешел в “Гомель”
  6. Павел Цеслюкевич продолжит играть за “Гомель”
  7. “Гомель” расторг контракт с Цеслюкевичем
  8. Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками “Днепра”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных