wd wp Пошук:

Павел Віктаравіч Бардукоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Бардукоў (нар. 10 красавіка 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера

У 2009 годзе пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпро». На наступны год замацаваўся ў дублі, а ў сезоне 2011 дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Па выніках сезона 2011 «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфарміраваны, Павел стаў выступаць за фарм-клуб «Дняпро-2» у Другой лізе. Пасля вяртання магілёўскага клуба ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў стаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2014 на два гады падоўжыў кантракт з клубам[2]. У другой палове 2014 года замацаваўся ў стартавым складзе магіляўчан, аднак па выніках сезона «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.

У 2015—2016 гадах быў трывалым іграком асновы магілёўскай каманды ў Першай лізе, па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін год[3]. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, часам заставаўся на лаўцы запасных. З лета 2018 года замацаваўся ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2019 года стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем». Паўлу не знайшлося месца ў аб’яднанай камандзе, і неўзабаве ён адправіўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну». У сакавіку 2019 года афіцыйна пакінуў «Дняпро»[4] і пазней папоўніў склад бабруйскага клуба. Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і не замену, а з верасня трывала замацаваўся ў аснове і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[5]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[6].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[7]. Спачатку звычайна выступаў у стартавым складзе, з ліпеня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных ці выхадзіць на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з магілёўскім клубам[8].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009дубльДняпро50
2010дубльДняпро305
2011Д1Дняпро10
2012Д3Дняпро-2160
2013Д1Дняпро30
2014Д1Дняпро191
2015Д2Дняпро3010
2016Д2Дняпро256
2017Д1Дняпро192
2018Д1Дняпро220
2019Д2Белшына262
2020Д1Белшына201
2021Д2Дняпро211

Зноскі

  1. Pavel Bordukov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Днепр” подписал Павла Челядко и продлил соглашения с Бордуковым и Журовым
  3. Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
  4. Бордуков покинул «Днепр» и может перейти в «Белшину»
  5. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с “Белшиной”. Еще три игрока продлили соглашения с клубом
  6. “Белшину” покинуло 10 футболистов
  7. Терещенко, Бордуков и Жесткин подписали контракты с “Днепром-Могилев”
  8. “Днепр” продлил контракты с Журовым и Бордуковым
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных