У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таран (значэнні).
Па́вел Андрэ́евіч Тара́н (укр.: Павло Андрійович Таран; 5 (18) кастрычніка 1916 — 14 верасня 2005) — ваенны лётчык, генерал-лейтэнант авіяцыі (1967). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942[1], 1944).
П. А. Таран нарадзіўся у сяле Шолахава (зараз у Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці, Украіна). Скончыў 7 класаў, працаваў на заводзе ў Нікапалі.
З 1937 г. у Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў Качынскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік паходу ў Заходнюю Украіну 1939 г., савеца-фінлядскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з чэрвеня 1941 года. Прайшоў шлях ад камандзіра звяна да камандзіра палка бамбардзіровачнай авіяцыі. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Украіны, Прыбалтыкі, Беларусі. За гады вайны здзейсніў 386 баявых вылетаў. Удзельнічаў у ліквідацыі мінскага «катла», наносіў бомбавыя ўдары па пазіцыях праціўніка на Таманскім паўвостраве, у Крыме, на Данбасе, падчас Берлінскай наступальнай аперацыі.
Пасля вайны гвардыі падпалкоўнік П. А. Таран працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах СССР. У 1958 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба. З 1980 г. у цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. Займаў пасаду начальніка Упраўлення ППА і авіяцыі Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. З 1970 г. генерал-лейтэнант авіяцыі П. А. Таран у запасе, з 1979 г. — у адстаўцы. Працаваў кансультантам у АКБ імя А. М. Тупалева.
Жыў у Маскве.
Памёр 14 верасня 2005 г. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.
і іншыя ўзнагароды, у т.л. замежных дзяржаў.