wd wp Пошук:

Павел Андрэевіч Герт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герт.

Павел (Павел-Фрыдрых) Андрэевіч Герт (22 лістапада [4 снежня] 1844, вёска Валыкіна, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 30 ліпеня [12 жніўня] 1917, Вамальёкі, Выбаргская губерня, Расійская імперыя) — рускі артыст балета і педагог, з 1865 года кіроўны танцоўшчык Марыінскага тэатра. Таксама выступаў як балетмайстар.

Біяграфія

Адукацыю атрымаў у балетным аддзяленні Пецярбургскага тэатральнага вучылішча, якое скончыў у 1865 годзе. Яго настаўнікамі былі А. І. Піменаў, Ж.-А.Петыпа і X. П. Іагансон.

Упершыню з’явіўся на сцэне ў 1858 годзе ў балеце «Сялянскае вяселле» Стэфані (па-дэ-труа), калі ён быў яшчэ вучнем.

У 18601916 гадах працаваў у балетнай трупе імператарскіх тэатраў, выступаючы ў першую чаргу на сцэне Марыінскага тэатра, а таксама Александрынскім і Эрмітажным. Яго лічылі лепшым класічным танцоўшчыкам Пецярбурга. На працягу 40 гадоў выступаў партнёрам лепшых артыстак Марыінскага тэатра і гастралёрш. Быў выбітным мімістам. Дасканала валодаў умоўнай мовай жэсту.[4] Росквіт яго майстэрства супаў з росквітам рускага балета — лепшымі пастаноўкамі М. Петыпа, балетным творчасцю П. І. Чайкоўскага і А. К. Глазунова.

У 18801904 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. Сярод вучняў Г. Паўлава, Т. Карсавіна, А. Ваганава, М. Фокін, В. Ціхаміраў.

Дачка Паўла Герта Лізавета — адна з нямногіх зорак імператарскага балета, якія засталіся пасля рэвалюцыі працаваць у СССР.

Павел Герт у ролі Даміса ў балеце «Выпрабаванне Даміса», 1900

Рэпертуар

Стварыў розныя па характары вобразы — ад напружана драматычных і лірыка-рамантычных да востракамедзійных: Конрад; Рудольф («Дзева Дуная» А. Адана), Люсьен («Пахіта[ru]» Э. Дэльдэвеза), Феб; Таор («Дачка фараона» Ц. Пуні), Салор («Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса); Аберон («Сон у летнюю ноч»), Колен («Марная засцярога» П. Л. Гертэля); Абдэрахман («Раймонда[ru]» А. Глазунова), Сіняя Барада («Сіняя Барада» П. Шэнка), Даміс («Выпрабаванне Даміса» А. Глазунова), Вакх («Пары года» А. Глазунова) і іншыя.[4]

Павел Герт удзельнічаў у прэм’ерах на пецярбургскай сцэне балетаў П. І. Чайкоўскага, у вядучых ролях: Дэзірэ («Спячая прыгажуня»), прынца Каклюша («Шчаўкунок»), Зігфрыда («Лебядзінае возера»). Яго танцавальная манера адрознівалася высакароднасцю, пластычнасцю і мімічнай выразнасцю. У 1909 годзе гастраляваў у Парыжы. Апошні выступ адбыўся ў 1916 годзе (Гамаш — «Дон Кіхот» Л. Мінкуса).[4]

Пастаноўкі балетаў

Зноскі

  1. 1 2 https://books.google.es/books?id=R8LZgCdsDwkC&pg=PA139
  2. Pawel Andrejewitsch (Paul Friedrich) Gerdt // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Pavel Andreevich Gerdt // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. 1 2 3 4 Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Артысты балета Расіі
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Балетмайстры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Балетныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскім павеце
Катэгорыя·Балетмайстры XX стагоддзя
Катэгорыя·Балетмайстры Расіі
Катэгорыя·Балетныя педагогі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Балетныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Памерлі ў Выбаргскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артысты балета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя
Катэгорыя·Балетмайстры XIX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Марыінскага тэатра
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу