wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Рапапорт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рапапорт.

Па́вел Алякса́ндравіч Рапапо́рт (29 чэрвеня 1913, Санкт-Пецярбург11 верасня 1988) — расійскі савецкі гісторык архітэктуры і археолаг. Доктар гістарычных навук (1965).

Біяграфія

У 1937 годзе скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19391988 гадах працаваў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР, адначасова выкладаў гісторыю архітэктуры ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна[2].

Навуковая дзейнасць

Вывучаў праблемы гісторыі і археалогіі манументальнай архітэктуры Кіеўскай Русі ў XXIII стагоддзях[2] і Маскоўскага княства. Даследаваў архітэктурныя помнікі Полацка, Віцебска, Гродна[3]. Унёс вялікі ўклад у гісторыю даследавання полацкай і гродзенскай архітэктурных школ XII ст.[2] Вывучаў мінскія старажытнасці. Абследаваў некалькі дзясяткаў гарадзішчаў на тэрыторыі старажытных Турава-Пінскай і Полацкай зямель і ў местах гэтак званай Чорнай Русі. Вывучаў канструкцыю абарончых збудаванняў больш чым 10 гарадзішчаў на тэрыторыі Беларусі[3]. Вывучаў Камянецкую вежу і Барысаглебскую царкву ў Навагрудку. Ім праведзены даследаванні (сумесна з М. М. Вароніным) Ніжняй царквы (1948), Княжацкіх палат, Каложскай царквы і абарончай сцяны XII ст. (сумесна з экспедыцыяй Спецыяльных навукова-вытворчых рэстаўрацыйных майстэрняў Міністэрства культуры Беларусі, 1981, 1985) у Гродне, Ваўкавыскага храма (1959), княжацкіх палат (1976—77), царквы на Ніжнім замку ў Полацку (1977), Спаскай царквы Ефрасіннеўскага манастыра (сумесна з Г. М. Штэндарам, 1976), прадоўжаны даследаванні храма-спачывальні ў Ефрасіннеўскім манастыры (1976), Вялікага сабора Бельчыцкага манастыра (1977) і Віцебскай Благавешчанскай царквы (сумесна з А. А. Трусавым і Т. С. Бубенькай, 1982).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Рапапорт Павел Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інтытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Гісторыкі архітэктуры Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў