wd wp Пошук:

Павел Алегавіч Савіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Савіцкі (нар. 12 ліпеня 1994, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

«Нёман»

Выхаванец ДЮСШ «Белкард» (Гродна). Першы трэнер — Аляксандр Ярашэвіч.

Прафесійную кар’еру пачаў у «Нёмане» ў 2010 годзе, выступаў за дубль (чэмпіянат 2010 — 20 гульняў, 5 галоў; чэмпіянат 2011 — 5 гульняў). У сезоне 2011 дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі і замацаваўся ў асноўным складзе клуба: правёў 28 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Колькасць забітых мячоў і хет-трык у адным матчы — узроставыя рэкорды Вышэйшай лігі. 24 студзеня 2012 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на 3 гады.

У чэмпіянаце 2012 правёў усе 30 матчаў, забіў 6 галоў. Па заканчэнні сезона цікавасць да Савіцкага сталі праяўляць нямецкія клубы[5], але ён застаўся ў «Нёмане».

У сезоне 2013 працягваў выступаць у аснове, звычайна на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. Стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы 5 галоў.

Сезон 2014 распачынаў левым ускрайнім нападнікам, а ў сярэдзіне сезона быў перамешчаны на пазіцыю цэнтральнага нападніка. У выніку Павел здолеў забіць 11 мячоў у чэмпіянаце. У канцы сезона з’явілася інфармацыя аб інтарэсе да Савіцкага з боку англійскага «Саўтгемптана»[6] і чэшскай «Спарты»[7]. Прадметны інтарэс да маладога нападніка праяўляла мінскае «Дынама»[8], але потым адмовілася ад набыцця іграка[9].

«Ягелонія»

У канцы лістапада 2014 цікавасць да Савіцкага стала праяўляць польская «Ягелонія»[10]. У выніку 10 снежня 2014 года Павел падоўжыў кантракт з «Нёманам»[11] і ў той жа дзень быў аддадзены ў паўгадавую арэнду польскаму клубу[12][13].

У складзе «Ягелоніі» Павел паспяхова гуляў у таварыскіх матчах падчас перапынку ў чэмпіянаце. Аднак, у лютым ён атрымаў траўму, з-за якой быў вымушаны прапусціць некалькі матчаў. 1 сакавіка 2015 года дэбютаваў за «Ягелонію» ў Экстраклясе, выйшаўшы на замену на 66-й хвіліне матча з «Каронай». Аднак, неўзабаве перастаў трапляць у склад, часам стаў выступаць за дубль. Галоўны трэнер беластоцкай каманды Міхал Пробеж выказваў незадаволенасць Савіцкім[14]. У выніку, у маі Павел ужо не з’яўляўся ў асноўнай камандзе «Ягелоніі», а сам выказваў упэўненасць, што ў Беластоку не застанецца[15].

Вяртанне ў «Нёман»

1 чэрвеня 2015 года арэндны кантракт з «Ягелоніяй» быў скасаваны, і ўжо 3 чэрвеня Павел зноў апынуўся ў складзе «Нёмана»[16]. Аднак, з-а таго, што трансфернае акно ў Беларусі яшчэ не было адчынена, на працягу месяца толькі трэніраваўся з камандай, а дэбютаваў у чэмпіянаце толькі 12 ліпеня ў матчы супраць мінскага «Дынама» (выніковы лік 0:2). Здолеў адразу зноў замацавацца ў аснове «Нёмана», да канца сезона паспеў забіць 5 галоў у чэмпіянаце.

Па заканчэнні чэмпіянату 2015 цікавасць да Савіцкага праяўляў шэраг клубаў. На падпісанне паўабаронцы разлічваў салігорскі «Шахцёр», але не здолеў дамовіцца з «Нёманам» аб умовах пераходу. У выніку, у лютым 2016 года Савіцкі яшчэ на год падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[17]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуўся ў склад, у канцы сезона стаў капітанам каманды. У міжсезонні 2016/17 Савіцкім зноў цікавіўся шэраг клубаў, аднак ён са студзеня 2017 года пачаў трэніравацца з «Нёманам» і ў лютым падпісаў новы гадавы кантракт[18]. У сезоне 2017 заставаўся капітанам і лідарам гродзенскай каманды, з 15 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі пасля Міхаіла Гардзейчука.

«Дынама» Брэст

У снежні 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[19]. Пазней, аднак, «Нёман» выставіў прэтэнзіі на кампенсацыю падрыхтоўкі іграка, які ва ўзросце 23 гадоў па заканчэнні кантракта перайшоў у іншы клуб, у памеры 600 тысяч долараў, як гэта прадугледжвалі кодэксы УЕФА і Беларусі. У верасні 2018 года Дысцыплінарны камітэт АБФФ пастанавіў «Дынама» кампансаваць амаль 400 тысяч долараў на падрыхтоўку футбаліста на карысць «Нёмана», у кастрычніку Арбіртажны камітэт скараціў суму да 265 тысяч долараў[20].

У складзе ж брэсцкай каманды Павел стаў трывалым іграком асновы. У ліпені 2018 года здарыўся канфлікт з трэнерам дынамаўцаў Аляксеем Шпілеўскім, з-за якога каманду пакінулі лідары Арцём Мілеўскі і Аляксей Гаўрыловіч, Савіцкі па першапачатковай інфармацыі таксама быў выстаўлены на трансфер, аднак у выніку тыдзень трэніраваўся індывідуальна і пасля вярнуўся ў склад[21]. У першым жа матчы пасля вяртання 26 ліпеня 2018 года аформіў хет-трык у браму грэчаскага «Атрамітаса» (4:3) у Лізе Еўропы. Па выніках сезона 2018 Павел з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, быў таксама прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату[22].

У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Забіўшы 8 галоў у Вышэйшай лізе, дапамог брэсцкаму клубу стаць чэмпіёнам Беларусі. Сезон 2020 пачынаў у стартавым складзе, пасля стаў часцей выхадзіць на замену.

«Рух»

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[23]. У сезоне 2021 быў іграком асновы, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, усяго правёў за «Рух» 28 матчаў (26 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), адзначыўся 5 галамі і 5 галявымі перадачамі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[24].

Вяртанне «Нёман»

У студзені 2022 года зноў стаў іграком «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сезона[25].

Міжнародная кар’ера

1 сакавіка 2012 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з Казахстанам.

У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[26]. Дэбютаваў у зборнай 18 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ірана[27]. Ужо ў другім сваім матчы за зборную 21 мая 2014 года супраць Ліхтэнштэйна адзначыўся дублем[28].

Дасягненні

Зноскі

  1. Pavel Savitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Savitski // FBref.com
  3. 1 2 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/59.html
  4. 90minut.pl Праверана 23 верасня 2022.
  5. Павел Савицкий может переехать в Германию
  6. Футбол. Offside.by: Павел Савицкий попал в сферу интересов «Саутгемптона»
  7. Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого Архівавана 19 кастрычніка 2014.
  8. Павел Савицкий близок к переходу в минское «Динамо»
  9. Минское «Динамо» отказалось от приобретения Савицкого
  10. Футбол. Павел Савицкий подпишет арендный контракт с польской «Ягеллонией»
  11. Павел Савицкий продлил контракт с «Неманом»
  12. Павел Савицкий перешел в «Ягеллонию» (ФОТО)
  13. Отец Павла Савицкого: «С „Неманом“ продлен контракт на полгода. На такой же срок рассчитана и аренда»
  14. Главный тренер «Ягеллонии»: «Меня не устраивает отношение Савицкого к тренировкам»
  15. Павел Савицкий: “В «Ягеллонии» не останусь. Скорее всего, вернусь в «Неман»
  16. Павел Савицкий вернулся в Гродно и приступил к тренировкам с «Неманом»
  17. Павел Савицкий продлил контракт с “Неманом”
  18. Павел Савицкий продлил контракт с “Неманом”
  19. Брестское «Динамо» объявило о переходе Савицкого
  20. Арбитраж АБФФ сократил сумму компенсации брестского “Динамо” “Неману” за Савицкого до 265 тысяч долларов
  21. Савицкий пока еще остается в расположении «Динамо». Он тренировался индивидуально
  22. Павел Савицкий - лучший нападающий и бомбардир чемпионата Беларуси-2018. Футболист на церемонии отсутствовал
  23. Павел Савицкий - игрок “Руха”
  24. Савицкий и Лаптев покинули “Рух”
  25. “Неман” объявил о возвращении Савицкого
  26. Футбол. Сергей Политевич, Артем Быков и Павел Савицкий впервые вызваны в сборную Беларуси
  27. Павел Савицкий дебютировал за национальную сборную
  28. Павел Савицкий отметился дублем во втором матче за национальную сборную

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ягелонія Беласток
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст