wd wp Пошук:

Павел Ідзькоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ідзькоўскі. Павел Ідзькоўскі (польск.: Paweł Idźkowski (Idźkowski); каля 1607, Падляшша — 19 лістапада 1669, Нясвіж[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 жніўня 1625 г. у Вільні. Скончыўшы навіцыят, пад кіраўніцтвам прафесара Валенція Кёльнскага займаўся ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1627—1629). Вывучаў філасофію ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1629—1632), а тэалогію — у Вільні (1636—1640), дзе быў таксама высвечаны на ксяндза[2].

Выкладаў экстэрнам у сярэдніх езуіцкіх школах, а потым працаваў прафесарам рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі ў Вільні (1643—1646). (Адным з яго вучняў быў Андрэй Младзяноўскі). Прэфект сярэдніх школ у Полацку (1646—1647), суперыёр рэзідэнцыі ў Навагрудку (1647—1650), прэфект будаўніцтва ў Пінскім езуіцкім калегіуме (1652—1653), суперыёр рэзідэнцый ў Бабруйску (1654—1655) і Мінску (1657—1662) і, нарэшце, рэктар Нясвіжскага езуіцкага калегіума (1665—1668). Пад канец жыцця служыў прыдворным прапаведнікам князёў Радзівілаў у Клецку (1668—1669)[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 65.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1607 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Нясвіжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1669 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў