wd wp Пошук:

Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя

Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя — установа ордэна езуітаў, якая існавала ў Бабруйску ў XVIIXVIII стст.

Гісторыя

У пач. XVII ст. місіянерскую дзейнасць па прапагандзе каталіцтва ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 годзе яны замацаваліся тут, у 1630 годзе ўзнікла іх рэзідэнцыя. Гарадскі староста Пётр Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларынаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 годзе нашчадкі Трызны аддалі езуітам в. Дваранавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў вёсках Гарбацэвічы і Шацілкі, якія ў 1643 годзе падараваў ордэну шляхціц П. Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць тут місіянерскія пункты. У час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў рэзідэнцыя прыйшла ў заняпад. У 1681 годзе адноўлена дзейнасць іх школ. У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў яна неаднаразова спыняла сваю дзейнасць. 3 1720 годзе пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 годзе ў сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Ордэн езуітаў на Беларусі
Гісторыя Бабруйска
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай