wd wp Пошук:

Павел Іванавіч Пампуха

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Пампуха (нар. 26 чэрвеня 1995, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Ніва» з Доўбізны.

Клубная кар’ера

З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у яе складзе. Сезон 2015 распачаў у арэндзе ў «Кобрыне», а ў ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў[3]. 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Мінска» (1:2).

У жніўні 2016 года на правах арэнды перайшоў у «Баранавічы»[4]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў брэсцкае «Дынама» і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5], але ён скончыўся беспаспяхова, і неўзабаве Пампуха стаў іграком клуба чацвёртага польскага дывізіёна «Спарта» з Брадніцы.

З пачатку 2018 года трэніраваўся з брэсцкім «Рухам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. З 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, разам з «Рухам» выйшаў у Вышэйшую лігу. У сакавіку 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.

У 2021 годзе стаў іграком іншага клуба Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльБрэстБеларусь110
2013дубльДынама-БрэстБеларусь121
2014дубльДынама-БрэстБеларусь175
2015 (1)Д2КобрынБеларусь101
2015 (2)Д1Дынама-БрэстБеларусь60
2016 (1)Д1Дынама-БрэстБеларусь10
2016 (2)Д2БаранавічыБеларусь94
2018Д3РухБеларусь2721
2019Д2РухБеларусь206
2020Д3Дынама-Брэст-1960Беларусь2119

Зноскі

  1. Pavel Pampukha // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. FootballFacts.ru
  3. Нечаев, Пампуха и Демков вернулись в брестское “Динамо” из аренды в “Кобрине”
  4. Пять новых игроков усилили ФК «Барановичи»(недаступная спасылка)
  5. На просмотре в “Волне” форвард из “Динамо-Брест”
  6. “Рух” расстался с Пампухой

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніва Доўбізна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Спарта Брадніца
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кобрын
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Маларыта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта