wd wp Пошук:

Паала Кастэліні

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Паала Кастэліні (італ.: Paolo Castellini; нар. 25 сакавіка 1979, Брэшыя) — італьянскі футбаліст, левы абаронца.

Клубная кар’ера

Паала Кастэліні пачаў кар’еру ў клубе «Креманезэ» ва ўзросце 17 гадоў. У першым жа сезоне Паала ў клубе ён вылецеў у Серыю С1, затым дапамог клубу вярнуцца, але праз год яшчэ раз апынуўся ў трэцім італьянскім дывізіёне. Улетку 2000 года Кастэліні перайшоў у «Тарына», дзе адразу стаў гульцом асноўнага складу клуба. 26 жніўня 2001 года футбаліст дэбютаваў у Серыі A ў матчы з «Удзінезэ», які завяршыўся ўнічыю 2:2. Паала правёў у турынскім клубе яшчэ два з паловай сезоны, пасля чаго перайшоў у «Брэшыю» на правах паўгадавой арэнды.

Летам 2004 года ў Кастэліні скончыўся кантракт, і ён у статусе вольнага агента пераехаў у Іспанію, у клуб «Рэал Бетыс», падпісаўшы 5-гадовы дагавор. Італьянец планаваўся як замена ветэрана клуба Луіса Фернандэса Гут’ерэса, аднак малады футбаліст не змог выцесніць больш дасведчанага са складу. Да таго ж Паала доўгі час не выступаў з-за траўмы — разрыву звязкаў ў каленным суставе. У выніку гэтага абаронца правёў у клубе за два сезоны менш за 20 гульняў. 1 лістапада 2005 года Кастэліні правёў найлепшы матч за клуб: дзякуючы яго перадачы быў забіты гол, які прынёс севільцам перамогу над «Чэлсі» у Лізе чэмпіёнаў. 24 чэрвеня 2006 года «Бетыс» скасаваў кантракт з Паала[4].

У 2006 годзе Кастэліні перайшоў у «Парму», падпісаўшы кантракт на 4 гады. Футбаліст адразу стаў гульцом стартавага складу і ў сезоне 2008/09 змог пераадолець адзнаку ў 100 матчаў за клуб.

26 жніўня 2010 года Паала быў арандаваны клубам «Рома» з прыярытэтным правам выкупу кантракта гульца[5]; рымскі клуб апярэдзіў «Мілан», які таксама быў зацікаўлены ў футбалісце[6]. У складзе «джаларосі» футбаліст планаваўся як замена Ёна Арнэ Рыісэ. 11 верасня ён дэбютаваў у складзе клуба ў матчы з «Кальяры», але ўжо на 13-й хвіліне пакінуў поле з-за травмы[7].

Улетку 2011 года Кастэліні на правах арэнды накіраваўся ў «Сампдорыю». Праз год ён быў поўнасцю выкуплены генуэзскім клубам, у адваротным кірунку адправіўся Жанатан Б’яб’яні. З 2014 года выступаў за «Ліворна», пасля чаго вярнуўся ў клуб «Креманезэ», у якім некалі пачынаў кар’еру. Па заканчэнні сезона 2015/16, які правёў у «Брэшыі», абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

Кастэліні выступаў за моладзевую зборную Італіі. У яе складзе ён удзельнічаў у моладзевым першынстве Еўропы ў 2002 годзе, дзе італьянцы дайшлі да паўфіналу.

Дасягненні

Зноскі

  1. Paolo Castellini // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. PAOLO CASTELLINI // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Paolo Castellini // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Бетис» отказался от Кастеллини
  5. «Рома» арендовала защитника у «Пармы»
  6. Паоло Кастеллини вместо Аггера? Архівавана 2 лютага 2014.
  7. Cagliari, serata magica La Roma è travolta 5-1
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Бетыс
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліворна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Крэманезэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарына
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэшыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэшыі