wd wp Пошук:

Оўэн Цюдар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цюдар.

Фамільны герб Цюдараў.[8]

Оўэн (Оўайн) Цюдар (Owen Tudor, першапачаткова Owain ap Meredydd або Owen ap Meredith ap Tewdwr; каля 1400 — 2 лютага 1461) — валійскі землеўладальнік і салдат, нашчадак валійскага кіраўніка Рыс ап Грыфіда. Лічыцца заснавальнікам дынастыі Цюдараў, паколькі менавіта ён прыняў на англійскі манер прозвішча Цюдар у гонар свайго дзеда Тыдыра ап Гаронві (вал.: Tudur ap Goronwy)[9]. Яго ўнук Генрых VII стаў першым каралём Англіі з гэтага роду.

Біяграфія

Оўэн паступіў на службу да Кацярыны Валуа пасля смерці яе мужа Генрыха V у 1422 годзе. Праз некалькі месяцаў яны сталі палюбоўнікамі і, магчыма, тайна абвянчаліся.[10] Розныя крыніцы праведамляюць пра ад чатырох да шасці дзяцей у іх:

Кацярына сканала 3 студзеня 1437 года пры родах.

У старасці Оўэн прыняў удзел у вайне Пунсовай і Белай ружы. 2 лютага 1461 ён камандаваў войскамі Ланкастэраў у бітве пад Мортымер-Крос супраць прыхільнікаў Ёркаў і будучага караля Эдуарда IV. Пацярпеўшы паражэнне быў узяты ў палон і абезгалоўлены[13]. Да апошняга моманту ён не верыў, што яго пакараюць смерцю; паводле легенды, ён сказаў: «Галаве гэтай належыць быць схіленай перад каралевай». Гэта пакаранне стала часткай помсты Эдуарда Ёркскага за яго бацьку, які загінуў за месяц да Мортымер-Кроса пры Уэйкфілдзе[14].

Зноскі

  1. National Library of Wales archives and manuscripts catalogue Праверана 21 снежня 2020.
  2. Lundy D. R. Owen Tudor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Owen Tudor // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 3 Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  8. Herbert Norris. Medieval costume and fashion. Dover Publications, 1998. ISBN 0-486-40486-2. pp. 376—377.
  9. Davies, John. A History of Wales, Penguin, 1994, ISBN 0-14-014581-8 (Revised edition 2007, ISBN 0-14-028475-3), table on p.204
  10. Howell Thomas Evans. Wales and the wars of the Roses. University press, 1915. p. 67.
  11. Існуюць варыянты яе імя Ясіна (Jasina), Ясінда (Jasinda), акрамя таго, часам год нараджэння прыводзіцца як 1433.
  12. 1 2 У некаторых крыніцах лічыцца, што Кацярына і Маргарыта варыянты імя адной дачкі Оўэна.
  13. Celtic Culture: A historical evcyclopedia, V. I, A-Celti. Santa Barbara, ABC-CLIO. 2006. p. 1697.
  14. Griffiths, Ralph A.; Thomas, Roger. Making of the Tudor Dynasty. — Wren Publishers, 1998. — P. 53. — 210 p. — ISBN 090577826X.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Цюдары
Катэгорыя·Памерлі ў 1461 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Ваенныя Уэльса
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уэльсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1400 годзе
Катэгорыя·Цюдары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Валуа
Катэгорыя·Абезгалоўленыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці вайны Пунсовай і Белай ружы
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі