Ота фон Герыке (ням.: Otto von Guericke; 20 лістапада 1602, Магдэбург — 11 мая 1686, Гамбург) — нямецкі фізік, інжынер і філосаф. Вучыў правазнаўства, матэматыку і механіку ў Лейпцыгу, Іене і Лейдэне. Некаторы час служыў інжынерам у Швецыі. З 1646 г. - бургамістр Магдэбурга. У 1650 вынайшаў вакуумную адпампоўку і ўжыў сваё вынаходства для вывучэння ўласцівасцей вакууму і ролі паветра ў працэсе гарэння і для дыхання чалавека. У 1654 годзе правёў вядомы эксперымент з Магдэбургскімі паўшар’ямі, які даказаў наяўнасць ціску паветра; усталяваў пругкасць і важкасць паветра, здольнасць падтрымліваць гарэнне, праводзіць гук.
У 1657 годзе вынайшаў вадзяны барометр.