wd wp Пошук:

Ота Кунцэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Кунцэ.

Ота Кунцэ (ням.: Karl Ernst Otto Kuntze; 1843—1907) — нямецкі батанік і падарожнік, вядомы сваімі спробамі ў корані рэфармаваць батанічную таксанамію.

Кароткая біяграфія

Па першай адукацыі Ота Кунцэ быў аптэкарам.

У 1863—1866 гадах ён працаваў у вобласці камерцыі ў Берліне, падарожнічаў па Цэнтральнай Еўропе і Італіі. У 1868—1873 гг. быў уладальнікам фабрыкі па вытворчасці эфірных алеяў. У 1874—1876 гадах падарожнічаў па свеце, пабываў на Карыбскіх астравах, у ЗША, Японіі, у Кітаі, Паўднёва-Усходняй Азіі, на Аравійскім паўвостраве і ў Егіпце. Дзённік падарожжаў быў апублікаваны ў 1881 годзе пад назвай «Um die Welt» («Вакол свету»).

З 1876 па 1878 год вывучаў прыродазнаўчыя навукі ў Берліне і Лейпцыгу, доктарскую дысертацыю абараніў у Фрайбургу — гэта была манаграфія пра род Хіннае дрэва (Cinchona).

У 1886 годзе Кунцэ наведаў расійскую Пярэднюю Азію, а 18871888 гады правёў на Канарскіх астравах. Вынікі абодвух падарожжаў сталі часткай яго галоўнай працы — трохтамовай працы Revisio Generum Plantarum, апублікаванай у 1891 годзе і заснаванай на аналізе сабранай ім падчас падарожжаў батанічнай калекцыі. Гэта праца выклікала шок і неразуменне ў навуковым свеце, паколькі Кунцэ ў ёй цалкам змяніў батанічную таксанамію, якая існавала да гэтага.

Напачатку 1890-х ён з’ехаў у Паўднёвую Амерыку і пабываў амаль ва ўсіх краінах гэтага рэгіёна. У 1894 годзе ён падарожнічаў па Паўднёвай Афрыцы, у тым ліку наведаў нямецкія калоніі.

У 1904 годзе ён наведаў Аўстралію, Новую Зеландыю, Цэйлон, Самоа, Гаваі і ЗША.

У 1905 годзе на Другім міжнародным батанічным кангрэсе ў Вене яго рэвалюцыйныя ідэі ў вобласці батанічнай наменклатуры зноў не знайшлі разумення сярод вучоных.

У гонар Ота Кунцэ названы шматлікія батанічныя таксоны[4].

У працах Кунцэ было апісана больш за пяцьсот родаў раслін і вялікая колькасць відаў, верагодна, некалькі дзясяткаў тысяч.

Франтыспіс галоўнай працы Ота Кунцэ — Revisio Generum Plantarum

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117555142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Otto Kuntze // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117555142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  4. Спіс відаў, названых у гонар Ота Кунцэ, на сайце «The International Plant Names Index»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1907 годзе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Рэма