wd wp Пошук:

Отамар Крэйча

О́тамар Крэ́йча (чэшск.: Otomar Krejča; 23 лістапада 1921, Скрышаў, Край Высачына — 6 лістапада 2009, Прага) — чэшскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, легенда нацыянальнага тэатра. Заслужаны артыст Чэхіі (1958).

Біяграфія

На сцэне з 1940 года. У 19461951 гадах акцёр пражскага Тэатра на Вінаградах. У 1960-я гг. ўзначальваў чэшскі тэатральны авангард. У 19561961 гадах галоўны рэжысёр Нацыянальнага тэатра ў Празе, у 19651912 гадах арганізатар і кіраўнік «Тэатра за бранаў».

Пасля 1968 года, калі падпісаў петыцыю «Дзве тысячы слоў», падвергнуўся рэзкай ідэалагічнай крытыцы, адхілены ад кіраўніцтва тэатрам, у 1972 годзе быў зачынены і сам тэатр. Пад ціскам сусветнай грамадскай думкі быў выпушчаны ўладамі за мяжу, ставіў спектаклі ў Аўстрыі, Італіі, Бельгіі, Францыі, ФРГ, Фінляндыі, Швецыі. Вярнуўся на радзіму пасля Аксамітнай рэвалюцыі. У 1991 годзе адкрыў «Тэатр за бранаў-2», у якім працаваў да канца жыцця.

Творчасць

Сярод роляў: Сірано дэ Бержарак (аднайменная п’еса(руск.) бел. Растана), Дон Жуан (аднайменная п’еса(руск.) бел. Мальера), Фёдар Пратасаў («Жывы труп(руск.) бел.» Л. Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў(руск.) бел.» А. Пушкіна) і інш. Паставіў п’есы А. ЧэхаваВішнёвы сад(руск.) бел.», «Тры сястры(руск.) бел.»), у т.л. ў Германіі, Швейцарыі, Італіі. Рэжысёрскай творчасці Крэйчы ўласцівы лірызм, схільнасць да аналізу, дакладнасць думкі.

Прызнанне

Прэмія Пірандэла (1978). Кавалер Ордэна мастацтваў і літаратуры (1978). Медаль ўрада Чэхіі За заслугі (1998). Прэмія Станіслаўскага (1999) і многія іншыя ўзнагароды. Ганаровы доктар Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе (2002).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Otomar Krejča // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. http://www.novinky.cz/kultura/183664-zemrel-reziser-otomar-krejca.html
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Evidence zájmových osob StB (EZO)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Дысідэнты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пельгржымаве
Катэгорыя·Постаці Тэатра на Вінаградах
Катэгорыя·Акцёры Чэхіі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага тэатра (Прага)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Постаці Тэатра за бранаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Антыкамуністы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай