wd wp Пошук:

Олі Рэн

Олі Ільмары Рэн, часам Олі Рэн (фінск.: Olli Ilmari Rehn; нар. 31 сакавіка 1962 года, Мікелі, Фінляндыя) — фінскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння ў 2004-2010, еўрапейскі камісар па фінансах з 2010 года.

Скончыў бакалаўрыят Макалестэр-каледжа ў Сент-Поле, штат Мінесота (вывучаў эканоміку, міжнародныя адносіны і журналістыку) і Хельсінкскі ўніверсітэт, дзе стаў магістрам палітычных навук. Уступіў у Партыю цэнтра, займаў там розныя кіруючыя пасады, быў членам фінскага парламента.

У 1995 годзе Рэн стаў членам Еўрапарламента. У 2004 годзе на кароткі час стаў камісарам па пытаннях прадпрымальніцтва і інфармацыйнага грамадства ў камісіі Рамана Продзі, тэрмін дзеяння якой мінаў у тым жа годзе. Свае паўнамоцтвы Олі Рэн дзяліў з прадстаўніком Янам Фігелем. У лістападзе 2004 года Рэн быў прызначаны камісарам па пытаннях пашырэння Еўрасаюза. На гэтай пасадзе Рэн вёў перамоўныя працэсы з прэтэндэнтамі на ўступленне ў Еўрасаюз, у 2007 годзе ў Еўрасаюз увайшлі Румынія і Балгарыя. Далейшае пашырэнне, на думку Рэна, павінна закрануць перш за ўсё заходнюю частку Балканскага паўвострава - у прыватнасці, Харватыя павінна ўвайсці ў Еўрасаюз не пазней за 2012 год.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 2 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Фінляндыі
Катэгорыя·Еўрапейскія камісары
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікелі
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка