wd wp Пошук:

Огзіна

О́гзінавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 4 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 1,5 км на захад ад вёскі Вялікае Жэжліна.

Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1,31 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,27 км. Найбольшая глыбіня 10,9 м, сярэдняя — 4,4 м. Аб′ём вады 1,78 млн. м³. Плошча вадазбору 21,4 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м (на захадзе і поўдні 5—8 м), у ніжняй частцы стромкія, пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Зона мелкаводдзя займае каля 22 % плошчы возера і мае шырыню да 50 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. У возера ўпадаюць ручаі (у т.л. з азёр Лядна, Бобрыца і Азярко) і выцякае пратока ў раку Ула.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, плотка і іншыя рыбы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара