wd wp Пошук:

Ніна Іванаўна Смірнова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смірнова. Ніна Іванаўна Смірно́ва[1] (руск.: Нина Ивановна Смирнова; 10 снежня 1928 — 27 сакавіка 1989[2]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1963), прафесар (1965).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Наваржэў (Пскоўская вобласць Расіі). У 1951 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут. У 1951—1954 гг. вучылася ў аспірантуры пры кафедры мікрабіялогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ветэрынарных урачоў і абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ларвейны бактэрыяфаг і яго выкарыстанне ў мэтах дыягностыкі, прафілактыкі і тэрапіі амерыканскага гнільца»[2]. У 1955—1963 гг. працавала у Навукова-даследчым інстытуце пчалярства ў горадзе Рыбнае Разанскай вобласці, дзе займала пасады навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзелам прафілактыкі і барацьбы з хваробамі пчол. З 1963 года Н. І. Смірнова ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з ліпеня 1964 года — на пасадзе загадчыка кафедрай мікрабіялогіі і вірусалогіі факультэта ветэрынарнай медыцыны. Доктарскую дысертацыю на тэму «Прафілактыка і лячэнне гнільцовых захворванняў меданаснай пчалы бактэрыяфагам і антыбіётыкамі»[2] абараніла ў 1963 годзе.

Памерла 27 сакавіка 1989 года[2][3].

Навуковая дзейнасць

Н. І. Смірновай належаць навуковыя працы па пытаннях біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб пчол, свіней, курэй, буйной рагатай жывёлы, па распрацоўцы метадаў дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння інфекцыйных захворванняў. Аўтар больш за 90 навуковых прац, у тым ліку 8 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў[2].

Сярод апублікаванага:

Пад кіраўніцтвам Н. І. Смірновай абаронены 9 кандыдацкіх дысертацый[2].

Узнагароды і званні

Памяць

У 2005 годзе на кафедры мікрабіялогіі і вірусалогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адкрыта мемарыяльная дошка[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 История кафедры микробиологии и вирусологии(руск.)  // Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
  3. Смірнова, Ніна Іванаўна (доктар ветэрынарных навук; 1928—1989) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Ветэрынары СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы