wd wp Пошук:

Нікола Васілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілевіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Нікола Васілевіч (сербск.: Никола Васиљевић; нар. 30 чэрвеня 1991, Лазаравац, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Калубара» з Лазараваца.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў сербскім горадзе Лазаравац і пачынаў займацца футболам у мясцовым клубе «Калубара». Ва ўзросце 17 гадоў пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, якая гуляла ў Першай лізе Сербіі, і пазней замацаваўся ў складзе. У пачатку 2012 года перайшоў у клуб Суперлігі ОФК, дзе таксама стаў асноўным іграком, а пазней і капітанам каманды.

У студзені 2015 года паведамлялася аб цікавасці да абаронцы з боку барысаўскага БАТЭ, але Васілевіч перайшоў у румынскі клуб «Пандурый»[2]. У сезоне 2015/16 дапамог камандзе заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Румыніі, а ў пачатку сезону 2016/17 дэбютаваў у Лізе Еўропы, згуляўшы у абодвух матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць тэль-авіўскага «Макабі» (1:3, 1:2). У 2017 годзе гуляў у другім дывізіёне Японіі за клуб «Такусіма Вортыс».

У лютым 2018 года перайшоў у беларускі клуб БАТЭ з Барысава[3]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, у красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней звычайна заставаўся на лаўцы запасных, а з ліпеня з-за чарговай траўмы перастаў з’яўляцца ў складзе. У лютым 2019 года кантракт абаронцы з барысаўчанамі быў разарваны[4].

У ліпені 2019 года далучыўся да «Вайводзіны», аднак так і не згуляў за яе. У лютым 2020 года вярнуўся ў «Калубару», дзе замацаваўся ў складзе і стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2020/21 дапамог клубу выйсці ў Суперлігу.

Дасягненні

Зноскі

  1. Nikola Vasiljevic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Васильевич перешел в румынский «Пандурий»
  3. Сербский центрбек Василевич подписал контракт с БАТЭ
  4. БАТЭ расторг контракт с Василевичем

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Такусіма Вортыс
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вайводзіна
Катэгорыя·Ігракі ФК ОФК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Калубара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Пандурый
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных