wd wp Пошук:

Ніклас Нінас

Ніклас Нінас (ням.: Niklas Nienaß) (нар. 14 красавіка 1992[3], Марль, Германія[4]) – нямецкі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання.

Біяграфія

У 2011 годзе скончыў гімназію ў Ахене, у 2018 годзе – бакалаўрыят Ростакскага ўніверсітэта[5]. З 2009 года сябра партыі Саюз 90/Зялёныя і яе моладзевай арганізацыі «Grüne Jugend(ням.) бел.» у Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі. У 2015 годзе стаў прэс-сакратаром адной з працоўных груп, а ў 2018 годзе ўступіў у зямельную раду партыі[4]. На выбарах 2019 года быў абраны ў склад Еўрапейскага парламента[6].

20 верасня 2020 года ўзяў шэфства над Змітром Казловым, беларускім блогерам і палітычным зняволеным[7].

Зноскі

  1. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 29 студзеня 2021.
  2. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 29 студзеня 2021.
  3. Profil na stronie Parlamentu Europejskiego (нявызн.). Праверана 2 ліпеня 2019.
  4. 1 2 EL-24 Bewerbung: Niklas Nienaß(ням.) . gruene-heilbronn.de. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  5. Das ist Rostocks neuer Mann in Europa(ням.) . Ostsee-Zeitung(ням.) бел. (28 мая 2019). Праверана 11 чэрвеня 2019.
  6. European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates(англ.) . Bundeswahlleiter(ням.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2019. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  7. Members of Parliament from Poland and Germany take over prisoners’ godparenthood for Andrei Novikau, Uladzimir Tsyhanovich and Dzmitry Kazlou(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (20 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза 90 — Партыі зялёных
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ростакскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу