wd wp Пошук:

Нікадзім Керсноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Керсноўскі. Нікадзім Янавіч Керсноўскі (польск.: Nikodem Kiersnowski, руск.: Никодим Иванович Керсновский; 15 верасня 1794, Гарадзілаўка пад Навагрудкам[1] — 17 студзеня 1881, Друскенікі[2]) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Керсноўскіх герба «Побуг». Сын Яна Керсноўскага. Меў брата Ігнацыя[1].

" Першы раз выехаў да Наваградка ў 1802 г., да гувернёра, або дарэктара старэйшых маіх братоў, Фелікса Паўловіча. Пры ўездзе да горада бачыў, як здымалі званы з касцёла паезуіцкага для адасланьня ў касцёл св. Казіміра ў Вільні, што знаходзіўся недалёка ад ратушы. Гувернёр наш меў яшчэ колькі вучняў, што прыходзілі да яго; сярод ix у 1804 г. былі два Міцкевічы: Францішак i Адам, маладзейшы за мяне на чатыры гады. Ён не ўмеў яшчэ чытаць, я ж быў ужо першакласнікам i чытаў дасканала; таму гувернёр казаў мне вучыць чытаць Адама па лемантары. Навука пайшла вельмі хутка, бо здольнасць той меў надзвычайную, не патрабаваў паўтарэння. Як старэйшы, я раней скончыў курс павятовай школы, але мне апавядалі ягоныя калегі, што ў вышэйшых класах яго навуковыя доследы былі заўсёды найлепшыя, i ён памагаў i выпраўляў колькі іншых вучняў.

Магу цяпер пахваліцца, што слаўнага паэта Адама Міцкевіча чытаць вучыў…[3]

"

Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў 1810—1812 гадах. У 1812 г. — памочнік сакратара цывільна-вайсковай камісіі ў Навагрудку, працаваў рэгентам дэкрэтавым у канцылярыі земскага суда, пісарам на працягу трох выбараў, адзін тэрмін суддзёй, адзін тэрмін прэзідэнтам земскім. У 1831 г. кіраваў маёнткам Віжуны (пад Навагрудкам?) З 1834 г. быў па выбарах 6 гадоў асэсарам, а 14 гадоў, да 1863 г., — старшынёй Гродзенскай грамадзянскай палаты[1].

Сям’я Керсноўскіх мела ў Навагрудку дом, размешчаны пры вуліцы Кавальскай, за фарным касцёлам насупраць плябаніі[3].

У час паўстання 1863—1864 гадоў западозраны ў «палітычнай нядобранадзейнасці» і да 1 чэрвеня 1864 года высланы «адміністрацыйным парадкам» на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Тамбоўскую губерню[4], дзе прабыў 4 гады[1].

Прызнаны ў дваранстве Расійскай імперыі і запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні разам з сынамі[1].

Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1].

Незадоўга да смерці Керсноўскі даслаў свае ўспаміны Вандзе Шулякоўскай з Макрэцкіх[3].

Памёр ад унутранага запалення 17 студзеня 1881 года ў Друскеніках. Быў пахаваны 20 студзеня на друскеніцкіх каталіцкіх могілках ў агульным склепе са сваім 3-гадовым унукам Георгіем, які памёр тут жа. На надмагільнай пліце размешчаны надпіс «Grob rodziny Kiersnowskich»[2].

Сям’я

Быў у шлюбе з Алаізай з Пілецкіх[2]. Дзеці: сыны Генрых (нар. 9.12.1827[5]), Францішак, Казімір-Вінцэнт-Ісідар[1] (нар. 4.04.1841[5]), Вітольд (нар. 17.03.1832)[5], дочкі Ірэна і Алена[2] (нар. 3.06.1833[5]).

Узнагароды

Кавалер ордэна Св. Уладзіміра[5].

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Швед, В. В. Кярсноўскі Нікадым Янавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  2. 1 2 3 4 Сергей Омелько, Евгений Махнач. МЕТОДЫ И ИСТОЧНИКИ ИЗУЧЕНИЯ ГОРОДСКИХ НЕКРОПОЛЕЙ (НА ПРИМЕРЕ ГРОДНО)
  3. 1 2 3 Паўловіч Эдвард.Наваградак у першай палове XIX стагодзьдзя // Спадчына 1994. №6. С. 112-124.
  4. 3286. Кярсноўскі Нікадым // Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
  5. 1 2 3 4 5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1794 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1881 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Друскінінкаі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Керсноўскія
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Літве
Катэгорыя·Керсноўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы