wd wp Пошук:

Ніжняя Нармандыя

Ніжняя Нармандыя (фр.: Basse-Normandie, нармандск.: Basse-Normaundie) — рэгіён на паўночным захадзе Францыі: разам з Верхняй складае аднайменную гістарычную вобласць. Галоўны горад — Кан. Насельніцтва 1,463 млн чалавек (17-е месца сярод рэгіёнаў).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 17 589 км², даўжыня ўзбярэжжа 470 км. Плошча лясоў складае 192 000 га, тут таксама размешчана 3 рэгіянальных нацыянальных парка. Вышэйшы пункт — Сіняль д’Экуў (413 м).
Рэгіён уключае дэпартаменты Кальвадос, Манш і Орн. Праз яго працякаюць рэкі Орн, Маен і Сена.

Гісторыя

У рымскую эпоху тэрыторыя рэгіёна была падзелена паміж шматлікімі гарадамі.
У 5 ст. землі былі захоплены франкамі і ўвайшлі ў састаў каралеўства Нейстрыя.
У IX стагоддзі сталыя набегі нарманаў спусташаюць рэгіён. У 911 г. паміж Карлам III і Ралонам у гарадку Сен-Клер-сюр-Эпт быў падпісаны дагавор пра перадачу Нармандыі — тагачаснага графствы Руанскага — апошняму. Яго нашчадкі паслядоўна пашыралі межы сваіх уладанняў за кошт паступовага пасоўвання на поўдзень.

У 1066 Вільгельм Заваёўнік захоплівае Англію. У 1087 годзе англа-нармандская дзяржава была падзелена. Пасля перамогі пры Тынчэрбей у 1106 г. Нармандыя пераходзіць у валоданне дынастыі Плантагенетаў. У 1204 г. Філіп Аўгуст захоплівае Нармандыю, але падчас Стагадовай вайны Англія зноў заваёўвае гэту вобласць. У 1436—1450 гг. барацьба Францыі за Нармандыю працягвалася. Толькі ў 1468 г. правінцыя была ўклучана ў склад каралеўскага дамена.

Спасылкі

Basse-Normandie даведнік на сайце Wikivoyage

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рэгіёны Францыі
Катэгорыя·Нармандыя
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі