wd wp Пошук:

Новая Ліпа

Новая Ліпа — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (30 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На ўсходзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

Побач шаша Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з вёскі Ліпа. У 1926 годзе ў Ліпскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 17 жыхароў. У 1959 годзе. У складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта