wd wp Пошук:

Новаюліянскі каляндар

Но́ваюлія́нскі калянда́р - мадыфікацыя юліянскага календара, распрацаваная сербскім астраномам, прафесарам матэматыкі і нябеснай механікі Бялградскага ўніверсітэта Мілуцінам Міланкавічам.

Памылка ў адны суткі ў параўнанні з годам раўнадзенстваў у грыгарыянскім календары набярэцца прыкладна за 10 000 гадоў (у юліянскім - прыкладна за 128 гадоў). Часцяком трапляецца ацэнка, якая прыводзіць да вялічыні ў 3000 гадоў, што атрымліваецца падчас параўнання даўжыні года ў юліянскім календары з сярэдняй бягучай астранамічнай даўжынёй трапічнага года. Такая лічба звязана з недакладным вызначэннем апошняй даўжыні як інтэрвала паміж раўнадзенствамі і з’яўляецца сталай памылкай[1][2].

Структура календара

Новаюліянскі каляндар заснавны на больш складаным, 900-гадовым цыкле. На працягу гэтага перыяду скасоўваюцца 7 з 9 векавых высакосаў. Высакоснымі гадамі лічацца тыя векавыя гады, падчас дзялення парадкавага нумара якіх на 900 у астачы застаецца 200 ці 600. Пачынаючы з 200 года такімі з’яўляюцца сам 200, 600, 1100, 1500, 2000, 2400, 2900, 3300, 3800 і г. д.

Такім чынам, год лічыцца высакосным, калі:

Усяго на 900 гадоў прыпадае 682 простых і 218 высакосных гадоў (у юліянскім 400-гадовым цыкле маецца 300 простых і 100 высакосных, у грыгарыянскім - 303 простых і 97 высакосных гадоў).

Грыгарыянскі год: 365,2425 = 365 + 0,25 - 0,01 + 0,0025 = 365 + 1/4 - 1/100 + 1/400.

Новаюліянскі год: 365,242222 = 365 + 0,25 - 0,01 + 0,002222 = 365 + 1/4 - 1/100 + 2/900.

Сярэдняя працягласць года ў новаюліянскім календары складае 365,242222 сутак. гэта больш сапраўднай працягласці трапічнага года (365,24219880 сутак) усяго на 0,000023 сутак, ці менш чым на 2 секунды. Разыходжанне ў адны суткі набіраецца прыкладна за 43 500 гадоў. Але дакладнасць новаюліянскага календара вышэй чым грыгарыянскага, толькі калі лічыць трапічны год у атамным ці эфемерыдным часе, не прывязваючыся да абарачэння Зямлі. Але ў любым рэальным годзе колькасць сутак ад усхода да ўсхода - цэлая, і асобныя секунды не з’яўляюцца вырашальнымі (важныя толькі асобныя суткі). Таксама перыяд восевага абарачэння Зямлі змяняецца, працягласць трапічнага года, адлюстравная ў сонечных сутках (а не ў сутках СІ, роўных 86 400 атамным секундам), цяпер бліжэй да 365,2424; гэтая велічыня на працягу некалькіх тысячагоддзяў вагаецца паміж 365,2423 і 365,2424; і, верагодна, наступныя некалькі тысяч год будзе паводзіць сябе падобным жа чынам. Сярэдняя працягласць каляндарнага года ў грыгарыянскім календары роўная 365,2425 суткам. Да таго ж сусветны час перыядычна карэктуецца - да яго дадаюць секунду.

Выкарыстанне

Цяперашнім часам Руская, Іерусалімская, Грузінская і Сербская цэрквы, а таксама афонскія манастыры для вылічэння нерухомых святаў карыстаюцца юліянскім календаром, усе астатнія памесныя цэрквы - новаюліянскім, які да 2800 года будзе цалкам супадаць з грыгарыянскім[3], таму прынятую імі каляндарную сістэму часам клічуць грыгарыянскай[4]. Пры гэтым паўсюль, акрамя Фінскай праваслаўнай царквы, Пасхалія вылічваецца паводле юліянскага календара (Александрыйская пасхалія)[3].

Новаюліянскі каляндар быў фармальна ўведзены патрыярхам Ціханам для выкарыстання Патрыяршай Царквой 15 кастрычніка 1923 года - абнаўленцы перайшлі на яго яшчэ раней. Але гэтая навізна, хоць і была прынятая практычна ўсімі маскоўскімі прыходамі, увогуле выклікала непаразуменне ў царкве, таму ўжо 8 лістапада 1923 года патрыярх Ціхан распарадзіўся «паўсюднае абавязковае ўвядзенне новага стылю ў царкоўны ўжытак часова адкласці». Такім чынам, новы стыль дзейнічаў у Рускай праваслаўнай царкве толькі 24 дні.

Табліца адпаведнасці календароў

Графа «стагоддзе» адпавядае перыяду часу паміж 1 сакавіка апошняга года папярэдняга стагоддзя і апошнім днём лютага (28 ці 29) апошняга года азначанага стагоддзя.

Астатнія тры графы азначаюць розніцу (ў днях) адпаведна паміж новаюліянскім і юліянскім, грыгарыянскім і юліянскім, новаюліянскім і грыгарыянскім календарамі.

Стагоддзеноваюліянскі - юліянскігрыгарыянскі - юліянскіноваюліянскі - грыгарыянскі
I-2-20
II-1-10
III-10-1
IV0+1-1
V+1+10
VI+2+20
VII+2+3-1
VIII+3+4-1
IX+4+40
X+5+50
XI+6+60
XII+6+7-1
XIII+7+70
XIV+8+80
XV+9+90
XVI+9+10-1
XVII+10+100
XVIII+11+110
XIX+12+120
XX+13+130
XXI+13+130
XXII+14+140
XXIII+15+150
XXIV+16+160
XXV+16+160
XXVI+17+170
XXVII+18+180
XXVIII+19+190
XXIX+20+19+1
XXX+20+200
XXXI+21+210
XXXII+22+220
XXXIII+23+22+1
XXXIV+23+230
XXXV+24+240
XXXVI+25+250
XXXVII+26+25+1
XXXVIII+27+26+1
XXXIX+27+270
XL+28+280

Гл. таксама

Зноскі

  1. S. Cassidy. Error in statemen of tropical year. (англ.)
  2. Ю. Красильников. Солнце, Луна, древние праздники и новомодные теории (руск.)
  3. 1 2 В. Хулап Реформа календаря и пасхалии:история и современность.(недаступная спасылка) (руск.)
  4. А. Дворкин современные православные церкви (справка)(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Юліянскі каляндар
Катэгорыя·Календары