wd wp Пошук:

Новазаранскі сельсавет

Новазара́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Новая Зара.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кашчынскі сельсавет у складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кашчына. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. 7 ліпеня 1961 года ў склад сельсавета з Красналуцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Амосаўка і Забор’е)[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Чашніцкага раёна. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Зара, сельсавет перайменаваны ў Новазаранскі[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Андрыянава, Баліна, Гілі, Кушняроўка, Маскоўская Гара, Плаўнік, Сарочына і Тураўшчына)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1332 чалавекі[4], з іх 94,8 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (1948).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Новазаранскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лепельскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат