У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навагрудскі павет. Новагародскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст. Сталіца — Наваградак.
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 38%[2].
Мяжа са Слонімскім паветам ішла па рацэ Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павета паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам з іншага.
У склад Новагародскага павета ўваходзілі тэрыторыі Новагародскага гродавага, Глускага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Улучаў наступныя гарады і мястэчкі: Навагрудак, Нясвіж, Мір, Любча, Клецк, Цімкавічы, Карэлічы, Стоўбцы, Свержань, Мыш, Рубяжэвічы, Ляхавічы, Здзецел і інш.