wd wp Пошук:

Неандэртальскі музей

Неандертальскі музей (ням.: Neanderthal Museum) — музей у цясніне Неандэрталь (Германія), прысвечаны выкапневым рэшткам неандэртальца і культуры неандэртальцаў ў цэлым. Размешчаны ў даліне ракі Дзюсель, паміж гарадамі Эркрат і Метман (адміністрацыйная акруга Дзюсельдорф). У музеі прадстаўлены экспанаты старажытнай гісторыі чалавека, перш за ўсё, рэчы з жыцця неандэртальцаў.

Музей

Музей быў заснаваны ў 1996 ujlpt па праекце архітэктараў Гюнтэра Цампа Кельпа, Юліуса Крауса і Арно Брандльхюбера.[4] Фінансуецца дабрачынным «Грамадствам неандэртальца» (ням.: Neanderthaler-Gesellschaft e.V.). Штогод музей наведваюць каля 165 000 чалавек[2].

Музейная тэрыторыя ўключае ў сябе два пешыя маршруты. Першы, даўжынёй 500 метраў вядзе да месца знаходкі костак неандэртальца ў 1856 годзе. Гара, у якой непасрэдна размяшчалася пячора Фельдгоф, была разбурана ў выніку здабычы вапняка. На месцы знаходкі падрыхтавана інсталяцыя, прысвечаная гісторыі пячоры і экалагічнай нішы, якую займаў неандэрталец. Другі маршрут, працягласцю каля 8 км, пракладзены па прыроднаму парку «Запаведнік ледніковага перыяду» (ням.: Eiszeitliche Wildgehege Neandertal). У парку можна азнаёміцца з еўрапейскай фаунай ледніковага перыяду (тарпанамі, зубрамі і г. д.)

Асноўная экспазіцыя размешчана ў спіральнай зале, экспанаты якой знаёмяць наведвальнікаў з эвалюцыяй чалавецтва і месцам неандэртальца ў радаводзе роду Homo.

У майстэрні каменнага века (ням.: Steinzeitwerkstatt), якая належыць музею арганізуюцца археатэхнічныя заняткі па вырабу каменных прылад і антрапалагічныя майстар-класы, на якіх удзельнікі працуюць са злепкамі сучасных чалавечых і выкапневых костак.[5] У музеі маюцца сувенірны магазін і кафэ.

Зноскі

  1. die Stiftung(нявызн.). Neanderthal Museum. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 24 снежня 2017.
  2. 1 2 Ein Jahresrückblick 2011: report für Freude und Förderer (ням.) . — Mettmann: Stiftung Neanderthal Museum, 2012. — P. 4. — 4 p.
  3. www.neanderthal.de/kontakt-tea/mitarbeiter/mitarbeiter/index.html?tx_redemployees%5Bred_employee%5D=1 Mitarbeiterliste . Neanderthal Museum. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013.
  4. Architektur(ням.)  (недаступная спасылка). Neanderthal Museum. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 23 лютага 2013.
  5. Das Programm der Steinzeitwerkstatt(нявызн.). Neanderthal Museum. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 24 лютага 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Археалагічныя музеі Германіі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Неандэртальцы
Катэгорыя·Антрапалагічныя музеі