Неандертальскі музей (ням.: Neanderthal Museum) — музей у цясніне Неандэрталь (Германія), прысвечаны выкапневым рэшткам неандэртальца і культуры неандэртальцаў ў цэлым. Размешчаны ў даліне ракі Дзюсель, паміж гарадамі Эркрат і Метман (адміністрацыйная акруга Дзюсельдорф). У музеі прадстаўлены экспанаты старажытнай гісторыі чалавека, перш за ўсё, рэчы з жыцця неандэртальцаў.
Музей быў заснаваны ў 1996 ujlpt па праекце архітэктараў Гюнтэра Цампа Кельпа, Юліуса Крауса і Арно Брандльхюбера.[4] Фінансуецца дабрачынным «Грамадствам неандэртальца» (ням.: Neanderthaler-Gesellschaft e.V.). Штогод музей наведваюць каля 165 000 чалавек[2].
Музейная тэрыторыя ўключае ў сябе два пешыя маршруты. Першы, даўжынёй 500 метраў вядзе да месца знаходкі костак неандэртальца ў 1856 годзе. Гара, у якой непасрэдна размяшчалася пячора Фельдгоф, была разбурана ў выніку здабычы вапняка. На месцы знаходкі падрыхтавана інсталяцыя, прысвечаная гісторыі пячоры і экалагічнай нішы, якую займаў неандэрталец. Другі маршрут, працягласцю каля 8 км, пракладзены па прыроднаму парку «Запаведнік ледніковага перыяду» (ням.: Eiszeitliche Wildgehege Neandertal). У парку можна азнаёміцца з еўрапейскай фаунай ледніковага перыяду (тарпанамі, зубрамі і г. д.)
Асноўная экспазіцыя размешчана ў спіральнай зале, экспанаты якой знаёмяць наведвальнікаў з эвалюцыяй чалавецтва і месцам неандэртальца ў радаводзе роду Homo.
У майстэрні каменнага века (ням.: Steinzeitwerkstatt), якая належыць музею арганізуюцца археатэхнічныя заняткі па вырабу каменных прылад і антрапалагічныя майстар-класы, на якіх удзельнікі працуюць са злепкамі сучасных чалавечых і выкапневых костак.[5] У музеі маюцца сувенірны магазін і кафэ.