wd wp Пошук:

Наше утро

Наше утро (бел.: Наша раніца) — грамадска-палітычная і літаратурная газета ліберальна-буржуазнага кірунку. Выдавалася з 20 мая 1912 года да 18 ліпеня 1915 года ў Гродне на рускай мове. Асвятляла ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада, работу Дзяржаўнай думы, грамадскае жыццё горада і губерні. Друкавала артыкулы на эканамічныя, навуковыя і літаратурныя тэмы, літаратурна-мастацкія агляды, рэцэнзіі на тэатральныя пастаноўкі і музычныя канцэрты, этнаграфічныя матэрыялы, асвятляла пытанні беларускага тэатра. Неаднаразова цярпела судовыя ганенні і адміністраўныя спагнанні за крытыку палітыкі царызму. Адгукнулася на выданне твораў Льва Талстога, прыхільна ацэньвала творчасць Максіма Горкага, Леаніда Андрэева, Міхаіла Арцыбашава. Падтрымлівала новыя кірункі ў тэатральным мастацтве, творчасць Канстанціна Станіслаўскага. Крытыкавала мадэрнізм (футурызм, кубізм), палемізавала з рэакцыйнымі газетамі «Северо-западная жизнь» и «Минское слово».

Крыніцы

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1915 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара