«Наша дискотека» (бел.: Наша дыскатэка) — дэбютны студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия[ru]» ў 1980 годзе.
Свае першыя запісы на грампласцінках ВІА «Верасы» выпусціў яшчэ ў 1975 годзе. У савецкія часы часопіс «Кругозор[ru]» меў дадатак у выглядзе пласцінак. Адным з герояў восьмага нумара часопіса ў 1975 годзе сталі «Верасы», а песні «Колыбельная» і «Даёшь Амур, даёшь Байкал» у іх выкананні ўвайшлі на гнуткую пласцінку ў дадатку да часопіса. Тады ж «Мелодия» выдала першыя два міньёны гурта, у якія ўвайшло па тры песні. У 1976 годзе «Верасы» атрымалі прыз на Міжнародным фестывалі палітычнай песні «Ален Мак» у Балгарыі, а выступ гурта быў запісаны на дыск «Краски мира» і выдадзены балгарскай фірмай грамзапісу «Балкантон[bg]». Але папулярны гурт стаў пасля выхаду першага дыска-гіганта «Наша дыскатэка», выпушчанага ў 1980 годзе. Першы тыраж Апрэлеўскага завода грамкружэлак[ru] складаў 90 тысяч асобнікаў. Паралельна, з іншым афармленнем пласцінкі выйшлі на Ленінградскім і Ташкенцкім заводах. Усяго ж існуе шэсць выданняў «Нашай дыскатэкі», песню «Малиновки заслышав голосок» спяваў увесь Савецкі Саюз.[1]
№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|---|
1. | «Наша Дискотека» | М. Таніч | В. Раінчык | 3:37 |
2. | «Люблю Тебя» | У. Харытонаў[ru] | І. Якушэнка[ru] | 3:28 |
3. | «Зарянка» | С. Давыдаў[ru] | В. Іваноў | 4:02 |
4. | «Любишь — Не Любишь» | І. Каханоўскі[ru] | В. Дабрынін[ru] | 3:22 |
5. | «Цветные Сны» | М. Таніч | У. Шаінскі | 3:30 |
6. | «Чур-Чура» | У. Някляеў | В. Раінчык | 3:30 |
7. | «Белый Парус» | Б. Акуджава | Я. Глебаў | 3:05 |
8. | «Снежный Человек» | М. Таніч | В. Раінчык | 3:26 |
9. | «Заклинание» | Я. Еўтушэнка | І. Лучанок | 3:10 |
10. | «Малиновки Заслышав Голосок» | А. Папярэчны[uk] | Э. Ханок | 2:31 |
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |