wd wp Пошук:

Нацыянальны саюз мастакоў Украіны

Нацыянальны саюз мастакоў Украіны (укр.: Національна спілка художників України) — украінская грамадская творчая арганізацыя прафесійных мастакоў і мастацтвазнаўцаў, жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Гісторыя

Утварэнню Саюза папярэднічалі розныя аб’яднанні, групы і таварыствы. Яны пачалі ўзнікаць ў першай палове XIX ст. Адраджэнне мастацкага жыцця ва Украіне на працягу ХІХ - пачатку ХХ ст., утварэнне рэгіянальных мастацкіх школ Кіева, Харкава, Адэсы (а таксама Львова і Закарпацця), адкрыццё ў 1917 годзе Украінскай акадэміі мастацтваў (пазней Кіеўскага інстытута мастацтва) як вышэйшай навучальнай і мастацкай установы — з’яўляюцца перадумовамі аб’яднання мастакоў Украіны ў адзіную творчую арганізацыю.

Першапачатковая назва — Саюз савецкіх мастакоў Украіны, затым — Саюз мастакоў Украіны.

У 1933 годзе ў Харкаве быў створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы стварэння Саюзу. 27 кастрычніка 1938 года на I з’ездзе мастакоў СССР быў створаны Саюз савецкіх мастакоў Украіны, які ўвайшоў у склад Саюза мастакоў СССР.

7 верасня 1939 года СНК УССР зацвердзіў Статут Саюза савецкіх мастакоў Украіны. Статут вызначыў аб’яднанне як добраахвотную арганізацыю, якая аб’ядноўвае дзеячаў выяўленчага мастацтва (жывапісцаў, графікаў, скульптараў, тэатральных мастакоў, народных майстроў), а таксама асоб, якія вядуць навукова-даследчую і крытычную працу ў гэтай галіне, вызначыў яго мэту, якая заключалася ў «аб’яднанні савецкіх работнікаў выяўленчага мастацтва для актыўнага ўдзелу ў сацыялістычным будаўніцтве, садзейнічанні ўмацаванню Савецкага Саюза, камуністычным выхаванні працоўных мас».

Статус нацыянальнага быў прысвоены Саюзу ў 1998 годзе, калі ён быў перайменаваны ў Нацыянальны саюз мастакоў Украіны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1938 годзе