wd wp Пошук:

Нацыянальны парк Пірын

Нацыянальны парк Пірын (балг.: Национален Парк Пирин) — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Балгарыі. Парк быў створаны ў 1976 г. Ён размешчаны на паўднёвым захадзе Балгарыі ў паўночнай частцы горнага масіва Пірын. Плошча запаведніка — каля 27 тыс. га. На яго тэрыторыі налічваецца каля 60 вяршынь, вышыня якіх перавышае 2500 м над узроўнем мора.

Гэтая горная мясцовасць мае тыповую для Балкан карставую структуру. Скалы, азёры, вадаспады, пячоры і сасновыя лясы надаюць пейзажу выключную маляўнічасць. На тэрыторыі парка знаходзяцца каля 180 ледавіковых азёраў. Самае вялікае возера Пірына — Папавота (12,4 га).

На тэрыторыі нацыянальнага парка растуць каля 100 відаў рэдкіх раслін, у тым ліку баснійскія і румелійскія сосны. Феномен Пірына — сасна Байкушава, узрост якой каля 1300 гадоў. Вышыня дрэва — 26 м, дыяметр ствала — прыблізна 3 м. Жывёльны свет рэгіёна ўнікальны і разнастайны. У парку жывуць каля 80 відаў жывёл, 30 з іх з’яўляюцца эндэмікамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·ЮНЕСКА
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Балгарыі
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II