wd wp Пошук:

Нацыянальная галерэя Вікторыі

Нацыянальная галерэя Вікторыі (англ.: National Gallery of Victoria) — мастацкая галерэя, якая знаходзіцца ў Мельбурне, Аўстралія. Гэта старэйшая, а таксама самая вялікая мастацкая галерэя ў Аўстраліі.

Адкрыццё музея супала з залатой ліхаманкай у Вікторыі, Мельбурн стаў самым буйным горадам, а штат Вікторыя самым багатым штатам у Аўстраліі.

У галерэі прадстаўлены работы Антоніса Ван Дэйка, Паала Учэла, Питэра Паўля Рубенса, Рэмбранта, Джавані Батыста Цьепала, Паала Веранезэ, Клода Манэ, Пабла Пікаса і іншых вядомых мастакоў. Акрамя карцін, у галерэі прадстаўлены артэфакты старажытнага Егіпта, грэчаскія вазы, гістарычная еўрапейская кераміка і мноства іншых экспанатаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Усяго ў галерэі прадстаўлена больш за 65 тыс. экспанатаў [2].

Пры галерэі з 1867 года працавала школа мастацтваў (англ.: National Gallery of Victoria Art School), якая да 1910 года з’яўлялася вядучай школай мастацтваў у Аўстраліі[3].

Зноскі

  1. NGV 2006-2007
  2. NGV collection
  3. McCulloch, Alan; Susan McCulloch (1994). The Encyclopedia of Australian Art. Allen & Unwin. p. 864 (Appendix 8). ISBN 1863733159.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Аўстраліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Аўстраліі