У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голуб. Наталля Рыгораўна Голуб (нар. 21 чэрвеня 1987, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].
Нарадзілася 21 чэрвеня 1987 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.
Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».
Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, сакратаром-юрысконсультам ААТ «Вінец»; першым сакратаром Бярозаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Абіралася дэпутатам Сігневіцкага сельскага Савета дэпутатаў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[2].
Не замужам.