wd wp Пошук:

Наталля Рыгораўна Голуб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голуб. Наталля Рыгораўна Голуб (нар. 21 чэрвеня 1987, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Біяграфія

Нарадзілася 21 чэрвеня 1987 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».

Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, сакратаром-юрысконсультам ААТ «Вінец»; першым сакратаром Бярозаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Абіралася дэпутатам Сігневіцкага сельскага Савета дэпутатаў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[2].

Не замужам.

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Брестской области Архівавана 2 студзеня 2020.
  2. Голуб Наталля Рыгораўна
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»