wd wp Пошук:

Надзея Іванаўна Кавалец

Надзея Іванаўна Кавалец (20 мая 1927, в. Хільчыцы, Тураўскі раён, Мазырская акруга — 1 лютага 2020) — беларускі педагог, Герой Сацыялістычнай Працы (1978)

Біяграфія

Рана засталася без бацькі, Івана Аляксеевіча Белкі, які быў старшынёй калгаса. У студзені 1938 года яго арыштавалі, абвінавацілі ў шпіянажы і расстралялі ў чэрвені таго ж года (пра гэта даведаліся толькі ў 1965 годзе пасля рэабілітацыі). Маці была зусім непісьменнай, а Надзея ў 1941 годзе закончыла мясцовую семігодку.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны сям’я засталася на акупіраванай тэрыторыі, працавалі на ўласнай гаспадарцы.

Пасля вызвалення раёна прамала ўдзел у адраджэнні калгаса. Імкнулася атрымаць адукацыю, працягвала вучобу ў Тураўскай дзесяцігадовай школе, якую скончыла ў 1947 годзе і паступіла ў Пінскі настаўніцкі інстытут.

Пасля заканчэння інстытута ў 1949 годзе была накіравана ў г. Давыд-Гарадок Пінскай вобласці. У 1950 годзе пераведзена настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школу в. Вялікае Малешава Давыд-Гарадоцкага раёна. З мэтай павышэння сваёй адукацыі, у 1961 года паступіла на завочнае аддзяленне Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Была дэлегатам Усесаюзнага з’езда настаўнікаў у Маскве (1978). Таксама ўдзельнічала ў настаўніцкіх канферэнцыях, сваім настаўніцкім вопытам дзялілася з калегамі ў Беларусі, Маскве, Калінінградзе, Ташкенце, выступала перад касманаўтамі ў Звёздным гарадку.

У далейшым працавала намеснікам дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Займалася грамадскай дзейнасцю, быда дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпуатаў працоўных. У 1987 годзе выйшла на пенсію, перадаўшы ўсе напрацаваныя методыкі і матэрыялы наступнаму пакаленню педагогаў. Цяпер усе гэтыя напрацоўкі захоўваюцца ў кабінеце рускай мовы і літаратуры.

Пахавана на могілках у в. Вялікае Малешава. Вялікамалешаўскай школе ў 2020 годзе па ініцыятыве калектыву школы і ветэранаў працы нададзена імя Н. І. Кавалец. У школе праводзіцца штогадовы турнір па баскетболе памяці Героя Сацыялістычнай Працы Н. І. Кавалец.

Узнагароды

За заслугі ў выхаваўча-педагагічнай дзейнасці была ўдастоена звання «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» (1973), узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976). Указам Порэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1978 г. за вялікія заслугі ў справе навучання і камуністычнага выхавання навучэнцаў Н. І. Кавалец было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

У снежні 2009 года рашэннем Столінскага раённага Савета дэпутатаў Н. І. Кавалец прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Столінскага раёна
Катэгорыя·Памерлі ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы