wd wp Пошук:

Навое

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Новае (значэнні).

Наво́е[1] (трансліт.: Navoje, руск.: Новое) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 11 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала кузня.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 была ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе пад назвай Новы ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. У 1920-я г. ў вёсцы была створана ячэйка КПЗБ.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Совінскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 9 жыхароў вёскі. На фронце загінулі 25 воінаў-землякоў.

У 1949 годзе быў створаны калгас «Савецкая Беларусь», 25 ліпеня 1951 года ён увайшоў у склад калгаса імя Кірава (цэнтр — в. Стрыгінь). З 16 ліпеня 1954 года ў Стрыгінскім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года ў калгасе імя Кірава.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з 2 паралельных вуліц, арыентаваных з поўначы на поўдзень, іх (з захаду на ўсход) перасякаюць альбо злучаюць некалькі правулкаў.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Стрыгінскі сельсавет
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Бярозаўскага раёна