wd wp Пошук:

Навасельскае

Навасельскае[1] — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне (на мяжы з Чашніцкім раёнам) Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка, за за 18 км у напрамку на захад ад горада Сянно, каля вёскі Новае Сяло.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,69 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 (1,58[1]) км. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Аб′ём вады 0,47 млн м³. Плошча вадазбору 1,42 (8,25[1]) км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ў заходняй частцы стромкія вышынёй да 10 м, ва ўсходняй спадзістыя вышынёй да 6 м. Берагі высокія, заходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Зарастае ўмерана. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай у Свячанку.

Зноскі

  1. 1 2 3 ЭПБ, 1984

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Сенненскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Улы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула